СЛОВЫ ДАБРА Ёсць скарб нерукатворны, Што нельга патрымаць: Змалолi зерне жорны, Каб працай рады даць… Ад слоў дабра ствараецца Прыдатная мукá, Што сэнсу не цураецца, Як кропелек ракá. I словы не забудуцца, За клопатам трывог – У будучынi збудуцца, Бы спечаны пiрог! 21-22.10.2021 |
|