ВЕЧНЫЯ СЛОВЫ Заўсёды будуць Пушкiн i Купала, Вясновы ранак разам стрэнем зноў: Напiсана адметнага нямала, Узрошчана зашмат прарочых слоў. Ад песнi Слова пра паходы Князя Жыве надзея з прагай не забыцца: Здабытае ў даўнiм розным часе Заўжды аднойчы зможа збыцца. У словах захлынуцца небяспечна, Iх большасць згiне потым ў забыццё, Але Высоцкi застанецца побач вечна, Бо праспяваў дакдадна пра жыццё. *************************** Прасеяць словы варта цераз сiта, Адвеяць непатрэбную мякiну. Вышэшым сэнсам поўнiцца малiтва… I пошук слоў адвечных не пакiнем! 20-21.7.2020 |