ПРА ГЕНIЯЛЬНАЕ Ёсць выйсце ў будучыню дзеяў, Праз генiяльныя асобы, Туман нязнанага радзее – Падзеям новым да спадобы У разуменнi i навуках Знайсцi нязведаную даль, А да чаго даходзяць рукi, Звычайным зробiцца амаль… Пра сэнс пазнання спавядаем: З прыгожым там стасунак цесны, Нямала прыкладаў трымаем, Што генiй з горам несумесны. Жыве шэдэўрамi мастацтва, Дзе вырастае стан душы: Чаго складаней можа стацца, Як пошук песнi ў цiшы! Жыцця штодзеннага турботы Без вынаходстваў не рашыць. Так пчолы робяць свае соты, А працы план ў каго ляжыць? *********************** Шукайце з будучым сустрэчы, Каб зазвiнеў званочак срэбны, Як знак знаходкi дзiўнай рэчы: Узровень генiя патрэбны! 17-20.7.2020 |