Грыбы ỉ ягады “У першае лета пасля вызвалення надта выручыў лес ягадамỉ ỉ грыбамỉ, бо больш не было чаго есцỉ” – дзỉцячыя успамỉны Барыса Мỉхайлавỉча Шундалава, нараджэнца вёскỉ Растаполле Магỉлёўскага раёна Як вярнулỉся ў родную вёску Пасля бежанцаў цяжкай пары: Пустазеллем ўзялася палоска, I жывёлы няма на двары. Не чуваць петушынага крыку, У хваробе маўчала сяло. Нават неяк рабỉлася дзỉка, Як жа здарыцца гэтак магло? На двары было яснае лета, I прыгожае сонца пячэ (больш не страшна, што дрэнна надзеты), Слава Богу, жывыя яшчэ. Толькỉ вельмỉ хацелася есцỉ Увесь дзень, асаблỉва ўначы. Мо, было ỉ па-ỉншаму дзесьцỉ I знаходзỉлỉ нешта спячы. Няхай Бог гэту долю не верне: У полỉ норкỉ шукалỉ мышэй З дробнай бульбачкай, нейкае зерне, Чым нỉчога – дык крыху лаўчэй. Не было нỉ мукỉ, анỉ стравы, Не сказаць, што такая турма: Вельмỉ цяжкỉя склалỉся справы – Дапамогỉ нỉякай няма. Шчавель смачны дзён пяць, або восем, Потым нешта ўсяродку шкрабе, Жывот ỉншага з’есцỉ папросỉць, Што прыдумаць для ежы сабе? Дзякуй Богу, знайшлỉ ратаванне: Як на працу, яшчэ па расе, У лес з кошыкам кожнае ранне Кỉравалỉся людцы ўсе. Кожны знаў запаведнае месца – Падасỉнавỉк дзе, баравỉк (грыб салёны з прыемнасцю есца, нават зараз той водар не знỉк). За дзень зноўку грыбоў нарастала – (ỉ твой грыб ад цябе не збяжыць) Хоць грыбам ỉ далёка да сала, Але можна зварыць, засушыць. Каб засмажыць – парэбна алея, Ды яе не было дзе знайсцỉ… Зараз мала ўжо хто зразумее: У краме ўсё – толькỉ грошы плацỉ. Шанавалỉ ỉ ягад прысмаку: Чорным рот быў не толькỉ ў дзяцей (хоць ỉ кажуць, не есць ỉх сабака), Чалавеку ж ад ягад лацьвей. Як здарэнне дабро завỉтала: Зерня далỉ ў калгасе ўзаймы… Ратавала нас думка святая – Дачакацца ўсỉх родных з вайны. |