НАРАДЖЭННЕ Было блiжэй да нараджэння – зiма валодала зямлёй. I адчувалася кружэнне, што выдаваў сняжынак рой. Тады шукалi спачування, паразумення, дабрынi. Настала нiбы вечар – ранне, кружэнне дум, не падманi, i растлумач усяго пачатак, цуд нараджэння нiадкуль дзiцячых дзiўных вачанятак, у якiх яшчэ сумнення нуль. 8-19.12.2015 АДКАЗНАСЦЬ Найперш прыпомнi абавязак i безлiч сувязяў жывых, дзе ажывуць падзеi казак i растлумачыць нехта iх. Праз бор таемныя сцяжынкi паклiчуць зведаць новы дом. На лапках пухлыя сняжынкi паўстануць чыстым хараством. Чым абавязак абазначыць, i як адрознiць ад лухты? Галоўнае – сябе ўбачыць, i зразумець – галоўны ты. 20.12.2015 ПОШУКI I што было наканавана? Цi спраўдзiўся сапраўдны лёс? Як некалi сказала панна: - Мы не прасiлi – Бог прынёс. Выявы будучынi бачыць – патрэбны смеласць i настрой, i потым нельга перайначыць з’яўленне самых дзiўных мрой. А сам сябе не ашукаеш, не ўсё было, нiбы хацеў… I потым наўздагон гукаеш вясновы дзень, што зiхацеў. 28.12.2015 |