Беларусь, мая родная матка, Ты карэннямi угрызлась у стагоддзi. Пачалася ты з нiзенькай хаткi, Разквiтнела ж у дужым народзе. Толькi трэба нам памятаць гэта, Што мы людзi, што мы – беларусы. Дабрыня у нашым сэрцы, пяшчота, Зло рабiць нас нiхто не прымусiць. |