Я з усіх шляхоў, далёкіх, блізкіх, Да цябе спяшаюся, матуля. І мяне ласкава, як калісьці, Рукі найдабрэйшыя прытуляць. Пацалую цёплыя далоні, Што і ў сцюжу сэрца саграваюць, А калі заплачу ў сумным стогне, Моўчкі слёзы болю выціраюць. Зазірну ва ўсмешлівыя вочы, Быццам у нябёсы акунуся. Нам гаворкі хопіць аж да ночы, Перад сном з табою памалюся. Будзеш ты мяне заўжды чакаці. Дома целам і душой утульна. Гэта шчасце – мець такую маці, Мамачку, мамулечку, матулю. (Са зборніка "Жаночыя мары") |