Бязлітаснасць ночы Маю захапіла свядомасць. Я цемраю крочу Далёка ад роднага дома. Блукаю ў імжышчы, Спяваю жалобныя песні. Жыцця папялішча Мяне сустракае ля весніц. Але з небакраю Заззяе надзеі праменьчык. Цярпліва чакаю, А сэрца скуголіць і енчыць. Святло пераможа, І зноў напаткаю я шчасце. Даруй, Святы Божа, Грахі, беражы, каб не ўпасці. |