(Да 70-годдзя кобрынскай бібліятэкі) Душа павінна працаваць: Яна жывая. І лянота Зацягне ў топкае балота, Калі душою будзеш спаць. Мой дружа, ты туды ідзі, Дзе меладычны шэпт старонак Дастане цуды са скарбонак. Ад сну душу там абудзі. Каб сілы марыць ёй надаць, Спяшайся ты ў бібліятэку, Дзе, – павялося так спрадвеку, – Магчыма моўчкі пачытаць, Дзе задаволенай душой У кніжны свет адчыніш дзверы. Тады з гамонкаю паперы Зноў прыйдзе радасны настрой. Магчымасць гэтая ў нас ёсць: Вось семдзесят гадоў мой горад Чытання здавальняе голад, Адкрыўшы ведаў прыгажосць. Хачу я ў свята пажадаць Ад Госпада дабраславення, На кожны дзень надзей, натхнення. Душа павінна працаваць. 30.09.2009 |