Калі зноў да цябе няўмольны час Сугуччам успамінаў дакранецца, І змрочна затрымціць на ветры сэрца, І пахіснецца ўстойлівы абцас, То не шкадуй таго, што ўжо прайшло. Мінулым жыць – лёс марнаваць знямогай. За даляглядам новае святло Абвесціць спадзявання перамогу. |