Пухкай коўдраю накрылася зямля, У паветры зграя белая лятае, А на вокнах ноччу нехта маляваў. Дружа мой, калі такое тут бывае? (Зімой) Раўчукі пабеглі, будзячы абшар, І жаўрук зноў песню весела спявае, Апранулі дрэвы свой зялёны шаль. Дружа мой, калі такое тут бывае? (Вясной) Як пячэцца сонца! Быццам за ўвесь год. Ягадай духмянай лес гасцей вітае, А на лузе кветкі водзяць карагод. Дружа мой, калі такое тут бывае? (Летам) Птушкі ў вырай зноў збіраюцца ляцець, Пэндзлем каляровым дрэвы хтось кранае, Дожджык надакучыў: цэлы дзень ідзе. Дружа мой, калі такое тут бывае? (Восенню) |