ЛЮТЫ «Мело весь месяц в феврале, И то и дело Свеча горела на столе, Свеча горела». Б.Л. Пастернак. Ён не здарма нясе назову З часоў далёкай сiвiзны, У адпаведнасць назвы слову Зiмы зацятай доўжыць сны. Калi падмецены сусекi, Няма дарогi нiкуды, Мароз свае не кiдаў здзекi, Цягнуў у пастку, да бяды… Стамiлiся звяры i людзi, Не ўбачыш лiтасць на двары. Чакаць – няведама што будзе, Зноў немагчымасць сатвары… *********************** Гарэла свечка на стале, Сагрэць каб думкi – Той дапамогi не стае Знайсцi ратункi. 16-17.2.2021 |