ВОСЕНЬСКI РОЗДУМ Паляцела золата з бярозак Платай за вясёлае жыццё, Падарункам роздумам цвярозым, Адкупiць ад часу забыццё… Спадзяваннi здзейснiць давялося З ласкi Неба i зялёных дзён, За вяселлем шмат чаго здалося, I сканчэння вынiк не вiдзён. Прадчуванняў поўнiцца патрэба, Хмараў ход пакуль яшчэ высокi, Ды палоскай сiняй з краю неба Снегавыя нараджаюца аблокi. 18-20.9.2020 |