ЗМАГАРЫ I АХВЯРЫ Мiнулы час здалёк лаўчэй пабачыць, Шмат зразумець, i шкадаваць: Магчыма, некага прабачыць, Але цi ў праве апраўдаць? Жахлiвы час людзьмi не створан: Народ заўжды жыцця хацеў, Але кружыўся «чорны воран», Якi аднекуль прыляцеў. Хапаў найлепшых кiпцюрамi I нёс на выселкi ў Сiбiр, Збiраў прастрэленых у ямы – Вяршыў крывавы чорны пiр. ************************* Жадалi людзi думак чыстых, Спакойна жыць i працаваць... Хвароба слоў i спраў «ўрачыстых» З часоў аддаленных чуваць. 3-4.8.2020 |