СПАКОЙ Прыдбаць сабе спакой магчыма Ад мэты блiзка, цi далёка? Пабачыць iншымi вачыма, Падзеi розныя навǒкал? Святар чые чытае словы, Калi спакойна лёс прадбачыць? Ён зведаў вынiк адмысловы? Жадае iншым растлумачыць? Спакой жаданы, i турботы Жыццём размешаны iмклiва, I зразумееш праўду потым, З падзякай шчырай, цi маўклiва. Настрой душы даецца ў думках, Тады раўней iдуць падзеi, А ў непазбежных тых кiрунках Спакой – заўжды радня надзеi. 30-31.7.2020 |