УЛЕТКУ Як маладосць iдзе ў сталасць, Так i вясна стварыла лета… Цiкавая пара настала, У прыгажосцi ўсiм адметна. Напоем колераў i смаку Сунiцы спеюць у бары. Не знойдзена замен нiякiх Прывабнай летняе пары. Яшчэ наперадзе замнога I цёплых дзён i спадзяванняў, Але пакрыху больш зямнога, I ўжо даўжэй чакаем рання… Настрой святочны захаваем, Бо не адымеш, што было: З падзякай шчасна ўспрымаем Зялёных колераў святло. 5-8.07.2020 |