ЦУД Цуд пачаўся напрадвеснi Звонкай жаўранкавай песняй, З запрашэннем дзiва дзейснiць, За сабою ўдаль павесцi! Адбылося раптам штосьцi: Завiтаў красавiк у госцi, Адагнаў наплывы млосцi, I далей чакаў чагосцi: Луг пралесак пад гарою, Жаба крыкнула героем, Камары ўюцца роем, Гусi неба цягнуць строем. ************************ Ясна Сонейка свяцiла, Раку павадкам круцiла, Падзiвiцца было мiла: Цуд – народжаная Сiла. 15.6.2020 |