ПАДАРОЖЖА Зыйдзỉ з двара аднойчы ўраннỉ з дарожнай торбай на плячы, ỉ бачыць будзеш да змяркання падзеỉ з ласкай ў ваччы. Лясной чароўнаю сцяжынкай ў краỉну дзỉваў ляжа шлях, трава зялёнаю спружынкай даверху ўскỉне неба дах. Дубы ўтрымаюць тое неба – цяжар бяздоннай глыбỉнỉ… Унỉзе ўзнỉкне дзей патрэба – нагоду ўбачыць не мỉнỉ: паляна стрэне з буданамỉ – жыцё схавана пад страхой (нỉбыта абярэг над намỉ, здабытак з велỉчнай вагой). Рака паблỉзу добрым часам плыве няспынна ў берагах, ỉ час цячэ з вадою разам, каб луг са смагỉ не зачах. А над ракой высокỉ бераг ỉ сосны стромкỉя радком – усё ў велỉчных памерах, знайшоўся ў лесе Добры Дом. Там сосны пахнуць свежым мёдам – калоды з пчоламỉ гудзяць. Паверыш потым – згэтуль родам, такỉм Жыццё павỉнна стаць. У небе птушачак пачулỉ, бязмежна ласка ў Айца… Вось прадказанне ад зязюлỉ – гады без краю ỉ канца. 15-19.07.2019 |