Вас усё менш, кожны з вас паасобку Імкнецца век марнатраўны пражыць Мэты простыя: каб было цёпла, Смачна: трахацца, есьці ды піць Насельнікі краю, што кінулі мову Нашто яна ім? Можна і так спажываць Цікавыя іншым выключна па справе Зайздросьціць, адно аднаго скарыстаць... Ваш край занядбаны Літвой колісь зваўся І гэта забыта, і відаць, нездарма Бо гэта адвеку праклятае месца Край здрады, прыгнёту ды катаўства Я бачу навокал пустыя вачніцы Бяз сэнсу марнуеце шэры свой час Наперадзе вас не чакае нічога Ніхто не ўзгадае апошняга з вас 21-16 23.12.2011 Belarus © Dobry dziadźka |