Няголенай шчакой к тваім далоням Прыльну ў гадзіну калі цяжка мне, Даруй усё ў пяшчотным іх палоне, І дай спакою, быццам як у сне. Даруй мяне, што ўсё не так грунтоўна, Мае пачуцці біліся як шкло… Далоней не адводзіш ты чароўных, I мне здаецца: з цемры лье святло, Здаеццая, у палоне гэтым, мабыць, Дакладны растлумачыць сэнс жыццё... Цяпло далоней прымушае марыць Пра вечнае кахання адкрыццё. |