*** Хто мне кажа, што я невязучы? Я на свеце вязучэй за ўсех. Нават тое, што мяне мучыць, Заглушыць не можа мой смех. Дужа горка: я ўжо не пабачу Мілы сэрцу задумлівы твар, Але я ўсё ж смяюся, не плачу, Перажыў я і гэты удар. Не звалюся дадолу ніколі. Хоць, магчыма, не раз упаду, Не паддамся бяздумнай нядолі, Не памру на халодным ляду. Я умею асенняй парою Сярод мілых з маленства лясоў Піць і целам сваім, і душою Неўміраючы цвет верасоў. 8/І-1984 |