ПАХI ЛЕСУ Брату Iгару Пятровỉчу Клачкову А лесу водар доўжыцца дагэтуль Праз час, адлегласць, доўгỉя гады. Забыць не дазваляе шчасця мэту I застаецца побач назаўжды. Лес вельмỉ розны ўзỉмку ỉ вясною – Iдзе ад чысцỉнỉ у прыгажосць, З пралескамỉ пад стромкаю сасною, Зусỉм падобнай на святое штосць. Улетку бор струменỉць асалоду Спяшаецца да неба ўзрасцỉ: Чабор цвỉце, такỉ пахуткỉ з мёду, Лаўчэй на лузе кветак не знайсцỉ. Увосень лес збỉраецца дадому, Вỉльготным мохам абкладае дол. Магчыма, адчувае года стому, Збỉрае пахỉ на багаты стол. ******************************** Жылỉ калỉсьцỉ ў лесе нашы продкỉ I захавалỉ гены даўнỉ час – Такỉ жыццю прыдатны асяродак, Дагэтуль леса пах ратуе нас… 9-10.07.2019 |