Конкурс в честь Всемирного Дня поэзии
Это просто – писать стихи?











Главная    Новости и объявления    Круглый стол    Лента рецензий    Ленты форумов    Обзоры и итоги конкурсов    Диалоги, дискуссии, обсуждения    Презентации книг    Cправочник писателей    Наши писатели: информация к размышлению    Избранные произведения    Литобъединения и союзы писателей    Литературные салоны, гостинные, студии, кафе    Kонкурсы и премии    Проекты критики    Новости Литературной сети    Журналы    Издательские проекты    Издать книгу   
Всемирный День Писателя и
Приключения кота Рыжика.
Форум книги коллективного сочинительства"
Иллюстрация к легендам о случайных находках на чердаках
Буфет. Истории
за нашим столом
ДЕНЬ ЗАЩИТЫ ЗЕМЛИ
Лучшие рассказчики
в нашем Буфете
Наши судьи-эксперты
Алла Райц
Документы эксперта
Многоэтажка, шампанское и лейтенант
Наши судьи-эксперты
Людмила Рогочая
Документы эксперта
Дети света
Наши судьи-эксперты
Вячеслав Дворников
Документы эксперта
Все по-прежнему
Английский Клуб
Положение о Клубе
Зал Прозы
Зал Поэзии
Английская дуэль
Вход для авторов
Логин:
Пароль:
Запомнить меня
Забыли пароль?
Сделать стартовой
Добавить в избранное
Наши авторы
Знакомьтесь: нашего полку прибыло!
Первые шаги на портале
Правила портала
Размышления
о литературном труде
Новости и объявления
Блиц-конкурсы
Тема недели
Диалоги, дискуссии, обсуждения
С днем рождения!
Клуб мудрецов
Наши Бенефисы
Книга предложений
Писатели России
Центральный ФО
Москва и область
Рязанская область
Липецкая область
Тамбовская область
Белгородская область
Курская область
Ивановская область
Ярославская область
Калужская область
Воронежская область
Костромская область
Тверская область
Оровская область
Смоленская область
Тульская область
Северо-Западный ФО
Санкт-Петербург и Ленинградская область
Мурманская область
Архангельская область
Калининградская область
Республика Карелия
Вологодская область
Псковская область
Новгородская область
Приволжский ФО
Cаратовская область
Cамарская область
Республика Мордовия
Республика Татарстан
Республика Удмуртия
Нижегородская область
Ульяновская область
Республика Башкирия
Пермский Край
Оренбурская область
Южный ФО
Ростовская область
Краснодарский край
Волгоградская область
Республика Адыгея
Астраханская область
Город Севастополь
Республика Крым
Донецкая народная республика
Луганская народная республика
Северо-Кавказский ФО
Северная Осетия Алания
Республика Дагестан
Ставропольский край
Уральский ФО
Cвердловская область
Тюменская область
Челябинская область
Курганская область
Сибирский ФО
Республика Алтай
Алтайcкий край
Республика Хакассия
Красноярский край
Омская область
Кемеровская область
Иркутская область
Новосибирская область
Томская область
Дальневосточный ФО
Магаданская область
Приморский край
Cахалинская область
Писатели Зарубежья
Писатели Украины
Писатели Белоруссии
Писатели Молдавии
Писатели Азербайджана
Писатели Казахстана
Писатели Узбекистана
Писатели Германии
Писатели Франции
Писатели Болгарии
Писатели Испании
Писатели Литвы
Писатели Латвии
Писатели Финляндии
Писатели Израиля
Писатели США
Писатели Канады
Положение о баллах как условных расчетных единицах
Реклама

логотип оплаты
Визуальные новеллы
.
Произведение
Жанр: Философская и религиозная лирикаАвтор: Александр Клочков
Объем: 1155 [ строк ]
ФОРМУЛЫ ЖИЗНИ-часть 1
1. СТАРОНКI ЖЫЦЦЯ
 
Гартаем староекi жыцця кожны дзень. За шчасце бачыць неба i дрэвы. Радасць яднання з людзьмi i Радзiмай.
 
РАЗМОВА З МIНУЛЫМ
Раскажы, дзе твой меч, ваявода?
- У вiру, каля доўгага брода.
А дружына твая маладая?
- Побач з птушкамi ў небе лятае.
Што шукалi на ратным тым полi?
- Зразумела, не славы, а волi.
Кажуць, мелi дабро, аксамiты?
- Былi ўсе, як адзiн, мы забiты.
Чаму голас чуваць ваш i песнi?
- Можа, мы праз стагоддзi ўваскрэслi?
17.05.2014
 
РАЗГОВОР С ПРОШЛЫМ
Расскажи, где твой меч, воевода?
- Утонул возле длинного брода.
А дружина твоя молодая?
- Рядом с птицами в небе летает.
Что искали на бранном том поле?
-Ну, конечно, не славы, а воли.
Сундуки где, деньгами набиты?
- Были все, как один, мы убиты.
Но откуда ваш голос и песни?
Может, мы, волей Бога, воскресли?
17.05.2014
 
СВАБОДА
Не варта цурацца шляхецкага роду –
ёсць гонар i годнасць прыгожай душы,
з жаданнем трымаць асяроддзе свабоды,
у сэрцы сваiм – супрацiў не грашы.
 
Шляхецкiя думкi высокага ладу,
i зайдрасць са здрадай не лiпнуць да iх,
а знекуль адверху, нiбыта параду,
падкажа адказна грымотны уздых.
 
Прыгожыя словы i позiрк лагодны –
дарэмных для iх не пракладзена меж.
Бо толькi калi ты у думках свабодны –
тады сапраўды у шляхецтве жывеш.
11.09.2012
 
ВЫСОКIЯ ДУМКI
Кружацца думкi далёка,
а Нехта, вялiкi i шчодры,
нябеснае вечнае вока
не зводзiць з людзей i прыроды.
 
Ён бачыць часы маладыя
з адкрыццямi кожнага года,
i думкi зусiм не святыя…
Звычайная справа – прыгода.
 
Забудзецца шлях адмысловы,
дзе неба высокае нiзка.
Цi чуе Ён простыя словы,
малiтву за родных i блiзкiх.
3.12.2012
 
ДУМКI
Самы кароткi дзень –
Самыя доўгiя думкi…
Хiстаюцца, нiбы цень,
няпэўныя iх кiрункi.
Чапляюцца за былое –
ды ведамы iм адказ:
зацягне жаданнi iржою,
жывеш, нiбы першы раз.
21.12.2012
 
ПАЛЁТ ЗА ПЕСНЯЙ
Немагчымае магчыма,
калi моцна захацець.
Стануць крылы за плячыма,
можна ў неба паляцець.
 
I пабачыць там прастору
у квiтнеючай расе,
неба, колерам як мора –
там пачуеш песнi ўсе.
11.12.2012
 
ГОД СТРАТ
Доўгi год, цягучы,
i з кароткiм летам,
думкамi дакучыў,
без дакладнай мэты.
 
Дрэнныя навiны
лезуць ў вушы, ў вочы,
тыя, што павiнны,
зразумець не хочуць.
16.11.2012
ДОЖДЖ У ЖНIЎНI
Кроплi калоцяць ў аконную раму,
восень дажджамi пужае душу.
Быццам трывожную шле тэлеграму…
Не мiласць, надзею пакiнуць прашу,
на новыя днi з падаўжэннямi часу,
дзе промнямi сонца сагрэе зямлю,
ды вочы ў дажджа не знаходзяць адказу…
Прыроду-вялiкасць пацiху малю:
нам цяжка трымацца без кветак прыгожых,
зялёнае лiсце нам сiмвал жыцця.
Ды голае голле махае трывожна,
стварае настрой хуткiх страт пачуця.
14.08.2012
 
ВОСЕНЬСКI ДОЖДЖ
Хмарамi хмурнымi засцiцца неба,
чуецца восенi цiхай хада.
Некаму – плакаць дажджамi – патрэба,
некаму – вiльгаць навокал – бяда.
 
Недзе схавацца i нечага есцi:
зубр з адчаем ў сiвой галаве.
Сэнс спадзявання страчаны дзесьцi –
аб гэтым працяжна i сумна раве.
 
Гукi чапляюць мокрае голле,
iх паглынаюць кроплi вады.
Здаецца, жыццё загасае поволi –
восень чакае зiмовай бяды.
16.09.2012
 
ДАРОГА
Шэрыя думкi, панурыя,
нiбыта дарога ўначы
заплутала ў снежнай вiхуры,
куды крочыш – аб тым памаўчы.
 
Калi заплятаюцца ногi,
без мэты пракладзены шлях
калiсьцi вясёлай дарогi…
Змянiлi пакута i жах.
 
Не ведамы час i працягласць,
цi будзе прытулак калi?
I нешта над шляхам матлялася,
а што – зразумець не маглi.
25.11.2012
 
КАРОТКIЯ ДНЯI
Свiтае. Трэба, цi не трэба?
З чаго пачаць, цi пачакаць?
Пацiху зноў святлее неба,
i сам сябе пачнеш гукаць.
 
Патрэбна мужнасцi нямала –
пытанняў шмат рыхтуе дзень.
А потым … Дня ужо не стала,
i ноч наклала сваю цень.
19.01.2013
 
Дзе ты, лепшы мой радок?
Не прыснiўся!
Закончыў лiк яшчэ гадок.
Забыўся!
27.01.2013
 
ПАРАД ВЯСНОЙ
Вясна яшчэ у прадчуваннi
i снег ляжыць накшталт гары,
але, як прыглядзецца ўраннi,
не тое нешта на двары.
 
Святлее неяк больш цiкава,
i дыхаць кожны дзень лягчэй.
Няспешна веснавая справа –
падрыхтаваць жывы ручэй.
 
Вясну ўспомнi маладосьцi
са спадзяваннем перамен,
i немагчымага чагосьцi…
Таму не знойдзена замен.
1.03.2013
 
ЗНОЎ ПЫТАННI
Якiя дробныя здабыткi,
а колькi часу змарнавана!
Навошта спiсанныя сшыткi
спалiў. Чытаць iх людзям рана?
 
Чаму слядоў не застаецца,
i вынiк спаравы прападае?
Цi не дарэмна сэрца б’ецца?
I дзе ты, iсцiна святая?
 
Адкуль у людзей бярэцца злоба,
i словы чорныя, сляпыя?
Наўжо няшчасце да спадобы?...
А днi, як хочаш, не такiя.
26.03.2013
ПОЛЕ ЖЫЦЦЯ
Шукаць уплывы i стасункi,
усё, што мае нейкi знак,
каб адгадаць жыцця кiрункi,
i не зрабiць чаго не так.
 
Але калi пара растання
i кожны раз, як назаўжды,
i нешта iншае настане –
не мiнаваць тады бяды.
 
Незразумелым стане голас,
перапыняе бездань шлях…
У пэўны час паспее колас,
i зноў узрасце на тых палях.
12.04.2013
 
УЦЁКI АД ЗIМЫ
Калi ўжо бегчы немагчыма
i даганяе нехта чорны –
сапенне чуеш за плячыма,
а на нагах павiслi жорны.
 
Тут стылым снегам ахiнула
прастору, i душу таксама,
нiбыта светлае мiнула –
наперадзе пустая пляма.
 
Зiма надоўга i без мэты,
без лiтасьцi, без спадзявання.
I зноў шукаю – лета, дзе ты?...
Заплюшчыў вочы толькi ўраннi.
21-25.03.2013
 
ЗЫХОД СНЕГА
Нарэшце пацяклi снягi
адплатай доўгаму чаканню.
У час, калi яны ляглi
стаяла сумрачнае ранне.
I з той пары давiў цяжар
зямлi на плечы,
бялюткай, нiбы здання твар,
як час галечы.
Растанне з гэтаю парой
ёсць пераход да новай думкi,
а час, як снег ляжаў гарой,
быў нежывы, дарэмны, тлумкi.
5.04.2013
 
У ЦЯЖКI ЧАС
I за саломiнку трымайся,
перачакай складаны час,
ва ўсiх грахах сваiх пакайся,
нiбы жывеш апошнi раз.
 
Не дазвалай казаць благое,
не стань суддзёй не для сябе,
не заглядайся на чужое,
не заставайся жыць у журбе.
 
Кладзi пацiху цэглу працы
ў царкву цудоўнае красы,
i калi зможаш пратрымацца –
настануць новыя часы.
19.04.2013
 
МАЛЮНАК ЖЫЦЦЯ
Пераплятаюцца лёсы
праз прастору i час.
Ткуць чароўныя кросны
габелены пра нас.
 
I ствараецца цуда –
дзiўны малюнак жыцця,
сэнс таемны здабудзем,
розум нам не суддзя.
 
Разам пабачым пачатак,
i вынiк – адразу,
асвецiць сонца пячатка
узлёт i паразу.
 
Застанецца павiнiцца,
скарыцца новаму часу…
Вясной мо таму i не спiцца,
што розум шукае адказу.
25.04.2013
 
КАРАБЕЛЬ ЖЫЦЦЯ
Жыццё – бы карабель у моры,
хiстаюць хвалi, ён плыве,
мiнае радасцi i гора…
Напрамак у нечай галаве.
Пабачыць розныя краiны
жадаюць людзi з карабля,
таму няспынна плыць павiнны,
сумесна слухацца руля.
10.03.2013
 
ВЫБАР ШЛЯХУ
Сярод людзей ляжыць дарога
у словах, позiрках, жаданнях,
i часам ахiне трывога,
каб не мiнуць з сабой спаткання.
 
Сваёй душы даваць прастору
расцi i шырыцца ў каханнi,
i уздымацца з цемры ўгору,
штодня хутчэй пабачыць ранне.
 
Адчуць сярод турбот панурых
значэнне кожнае хвiлiны.
Нiбыта ў шахматах фiгуры –
на дзьве разбiты палавiны.
 
Там светлых з чорнымi адрознiш –
у гэтым Сонца дапаможа,
а рушыш iх – нiбыта дразнiш…
Падкажа ход магутны Божа.
8.05.2013
 
КУПАЛЛЕ
Адшукаў на Купалле кветку
тую самую,
патаемных жаданняў сведку –
не сумую.
I нашчадкамi скарб адчуеца
як надзея,
побач з вогнiшчам сэрца так б’ецца,
вось падзея!
5-6.07.2013
 
СВАЯ ДАРОГА
Наскучыла пытаць рашэннi
i планаваць далей дарогу.
Як кулi пырскаюць iмгненнi,
няма надзей на дапамогу.
Не слоў шукаем, а жадання,
каб крыху долей пратрымацца,
нiбыта бой – дажыць да рання,
а потым моцнай сiле здацца
на волю выпадка сляпога,
няхай вядзе, куды не трэба…
А можа гэта воля Бога
i гэты шлях якраз на неба.
16.05.2013
 
ЛЯСНАЯ ВЯСНА
Нарэшце колеры жыцця
змянiлi белае бязмоў’е,
як ратаванне з забыцця –
такое склалася высноў’е,
што трэба думаць напярод,
за шчасце прынiмаць свiтанне,
i радасна лясны народ
iмкнецца з Сонцам на спатканне.
Няхай жыццё святкуе баль
i песнямi звiнiць дубрава,
зялёнай ласкi мягкi шаль
вакол Зямлi – лясная справа.
20.05.2013
 
НОЧНОЙ ДОЖДЬ
Приснился дождь, такой желанный,
спокойный, тихий, весь сотканный
с проздачных ниточек воды.
Необходимый жизни, мыслям,
что где-то в воздухе повисли
и заслонили от беды.
Они с собой несли спасенье
и этот дождичек весенний
вдруг объяснил земную суть:
значение всего простого,
которого так в небе много,
на дождь похожего чуть-чуть.
28.06.2014
 
НАЧНЫ ДОЖДЖ
Прыснiўся дождж, такi чаканы,
спакойны, цiхi, нiбы тканы
з празрыстых рысачак вады.
Патрэбны позiрку i думкам,
яшчэ ў няпэўных тых кiрунках,
якiя лiлiся сюды.
Нiбы няслi выратаванне,
каб спраўдзiць доўгае чаканне
i сэнс нарэшце зразумець:
жыцця няпростага зямнога,
якога ў небе так замнога…
На дождж падобнага ледзь-ледзь.
24.05.2014
 
НОЧНОЙ ДОЖДЬ
Приснился дождь, такой желанный,
спокойный, тихий, весь сотканный
с прозрачных ниточек воды.
Похожий на ночные мысли
что рядом в воздухе повисли
и защищали от беды.
И, кажется, несли спасенье,
а, может, вышнее веленье,
что невозможно обмануть.
И было столько там земного,
котрого и в небе много…
На дождь похожего чуть-чуть.
10.06.2014
 
УЗАЕМАСУВЯЗI
Цуд дробнай кропелькi –
i дождж iдзе,
агеньчык у попеле
к цяплу вядзе.
I слова добрае
тым даражэй,
што сэрца торгае –
яшчэ блiжэй.
А зоркi ясныя
так зiхацяць,
што думкi ўласныя
нiяк не ўняць.
24.05.2013
 
ПРА ДУМКI
Пад дажджом бярозы
мокнуць, як сiроты,
век такi сур’езны
сладзены з турботы.
Не хапае сiлы
за iмклiвым часам,
сам сабе не мiлы,
i з дажджамi разам,
плачуць, нiбы страты
не мiнуць нiколi.
Думак шлях зацяты,
не падуладны волi.
30.05.2013
 
ЛЕТА
Доўгачаканае лета
з доўгiмi днямi,
i адчуваецца мэта,
што не надумалi самi.
Нiбы сляды на небе,
незразумелыя знакi
Кажуць аб нейкай патрэбе:
ты без яе – нiякi.
Лета з жыццём сябруе,
толькi хутка знiкае.
Лета жыццём кiруе –
доля яго такая.
4.06.2013
 
ЛЕТО
Долгожданное лето
с долгими днями.
Если запуталось где-то –
придумаем сами.
 
Увидим следы на небе –
звездные знаки,
крупинками соли на хлебе…
догадается всякий
 
Лето как истина смысла
очень быстро проходит.
Мысль эта в небе повисла…
Лето всем верховодит.
31.07.2014
 
ЛЕТНЯЯ РАНIЦА
Самыя доўгiя днi:
цёпла i цiха,
быццам у добрай раднi –
забылася лiха.
 
Зеленi цуд на полi
радуе вока,
няма больш дакучлiвай долi
ехаць далёка.
 
Застацца душою ў леце –
збылося жаданне,
пануе прыгожа на свеце
летняе ранне.
13.06.2013
 
ЧАС ВЯСНЫ
Ёсць дзень вясны i перамогi
над змрокам, холадам, тугой,
адкуль далей вядуць дарогi –
наступны час не за гарой.
Дзе лета з цёплымi начамi,
пануе Сонца ў вышынi,
i зноў юначымi вачыма
насупраць клопатаў зiрнi.
Дажджамi Божай дапамогi,
ёсць сiлы крышачку яшчэ,
каб па траве шагалi ногi…
Ды хутка час вясны цячэ.
30.04.2014
 
МАЙ
Ясныя днi вясны
хочацца затрымаць.
Скарб – светлы ранак росны,
красуй, сенажаць.
Расце збажына на полi –
хлеба прыкмета.
Наперадзе дней даволi,
спраўдзiцца лета.
Сонейка неба лашчыць –
хмаркi гарой,
i недалёка да шчасця
вясновай парой.
24.05.2014
 
ПОШУКI ШЛЯХУ
Чаго чакаю ў гэтым часе,
i што, як спраўдзяцца надзеi?
Цi ўжо забудуцца ў паразе
гнiлыя думкi-лiхадзеi?
 
Як iх адрознiць ад прарочых,
пакуль той вынiк невядомы?
Навошта могуць бачыць вочы
шляхi, што не абраць свядома?
 
З чаканнем звязана дарога –
кiрункi новыя убачыш…
I зноў расце душы трывога,
дарогу зноў не перайначыш.
8.06.2013
 
ЛЕТНI ДОЖДЖ
Летнi дождж, нiбы сябра,
зашумеў у лiстве,
л’е сапраўднае срэбра
ў простым тым харастве.
Напiлiся травiнкi,
аксамiтам блiшчаць,
кроплi быццам хвiлiнкi
запрашаюць пачаць
новай справы задуму
з ласкi лёгкай пары.
I нi кропелькi суму –
летнi цуд на двары.
17.06.2013
 
ПАМЯЦЬ ВАЙНЫ
Гэта не выбухi – гром,
з захаду прэ навальнiца.
Можа да сховы бягом?
Сэрцу ў грудзях калацiцца…
Трэба хавацца хутчэй
з памяццю iншых стагоддзяў.
Ад хмар не адвесцi вачэй,
хоць i баяцца ўжо годзе.
Некалi жахаў пачвара
зусiм не шукала вiны…
У людзей нарадзiлася мара
жыць без выбухаў i вайны.
21-25.06.2013
 
ДАРОГА ЖЫЦЦЯ
Як перамена у дарозе:
угору шлях, а потым ўнiз,
час мусiў здацца у паразе,
надоўга гэта – не капрыз.
 
Змяняцца дзеям непрыкметна
i светлы дзень пачне шарэць,
жыццё яшчэ i тым адметна,
што ўвечар свечцы тут гарэць.
 
I зразумееш сэнс змянення
ад небыцця у небыццё,
сярод якiх тваё iмгненне
i назывецца жыцё.
4.07.2013
 
АДНОЙЧЫ
Само нiчога не прыходзiць,
не ўбачыш, колькi не чакай,
павольна час плыве ў прыродзе,
яго прымусам не чапай.
Як Сонца ранiцой ўзыходзiць
i не паскорыш, каб раней,
зiме не скажаш: досыць, годзе…
Лепш станавiся разумней.
Таму жыццёвыя падзеi
i трэба песцiць, даглядаць,
тады i спраўдзяцца надзеi.
Дарэмна напярод гадаць.
15.07.2013
 
ПАМЯЦЬ
Мы гулялi ў вайну
у сапраўдных траншэях,
тых часоў не мiну
у жыццёвых рашэннях.
Выбiраю свой шлях,
дзе адказнасцi мера,
там ад здраднiцтва жах,
старажытная вера.
Быццам позiркi бачу
i пытаннi салдат.
I на могiлках плачу –
тут пад зоркай мой брат.
16.07.2013
 
ЯШЧЭ ЛЕТА
Вось адыйшоў i гэты дзень,
забраў з сабой кавалак лета.
Даўдэй паклаўся дрэваў цень
i зноў здалося – не дапета,
няхай не песня, а запеў
пра новы час i летнi подых,
пра маладое лiсце дрэў,
пра дзесьцi страчаныя годы.
Адлiкам новага жадання
з павольнай зменай на двары,
яшчэ жыве чаканне рання,
якое ў думках сатвары!
31.07-1.08.2013
 
КАРАБЕЛЬ
Плыве карабель жыцця,
плыве у прасторы i часе.
Зразумелы сэнс пачуцця
пакiдае ва ўсякiм разе.
Ён мiнае дзiўныя далi,
застаюцца за бортам людзi
i плыве карабель далей,
каб не ведаць, што з iмi будзе.
Забываюцца твары i думкi,
новым хвалям змываць старое.
Пэўным часам змяняе кiрункi
бо плыве карабель за мрояй.
1.09.2013
 
ПАЧАТАК ВОСЕНI
Дожджык сеяўся, быццам на спробу,
Напамiнам пра хуткую восень,
Пра павольную часу хваробу,
Дзе ратунку у некага просiм.
1.08.2013
 
НАЧАЛО ОСЕНИ
Дождик сеялся, словно на пробу,
между к небу направленных сосен,
и предчувствуя скорую осень,
вновь спасенья с надеждою просим.
24.08.2014
 
К ВОСЕНI
Першы восеньскi змрок
навалiўся на лета,
нiбы чуеш папрок,
што яшчэ не дапета
песня чэрвеньскiх дзён
i вясновых спатканняў.
Толькi цягне праклён,
лезуць у думкi пытаннi.
Як патрэбна цяпло,
што жыццю дапамога…
Ды мiж пальцаў цякло,
i крыўляла дарога.
11.08.2013
 
ЛЁС ПАЭТА
М Багдановiчу
У краiне кароткага лета
i халоднай, панурай зiмы…
Такое жыццё у паэта,
нiбыта узята ўзаймы.
 
У думках будуем палацы,
на справе – нi дня без турбот.
Без сэнсу прасiць i баяцца:
дрыжыш, бы ад ветру чарот.
 
Ды просiцца слова на волю,
зусiм не падобна на боль,
i песня пра лепшую долю
на сэрца кладзецца як соль.
 
СУДЬБА ПОЭТА
М. Богдановичу
В мире короткого лета,
и долгой, унылой зимы…
Такая судьба у поэта,
словно бы взята взаймы.
 
Хочется в небо подняться,
на деле – ни дня без забот.
Нет смысла просить и бояться,
но мыслью откроется рот.
 
Так просится слово на волю,
совсем не похоже на боль,
и песня про лучшую долю
на сердце ложится как соль.
29.08.2014
 
У ЖНIЎНI
Жнiвень. Нядзеля. Кавалачак лета,
можна пачаць сумаваць.
Можа, успомнiцца важнае нешта,
з чым можна класцiся спаць.
Нешта пабачылi светлымi днямi
разам з жаданнем цяпла…
Большасць здарэнняў прыдумалi самi,
часу вадзiца ўцякла.
Зараз цямнее рана i хутка,
шырыцца цемры мяжа,
i не здаецца дарэмнаю чутка
пра вобраз под знакам крыжа.
18.08.2013
 
НАРАДЖЭННЕ УНУЧКI
Цуд нараджэння –
радасць святая,
жыцця абуджэнне –
думка ўзлятае.
Новыя вочкi
зведаюць дзiва,
у зорныя ночкi –
казка праўдзiва.
21.09.2013
 
***
Нiбыта дзянёчкi
ляцелi лiсточкi.
Восень лiчыла,
а, можа, лячыла?
21.09.2013
 
ПЕРАД ХАЛАДАМI
Халады наступаюць паволi,
прымушаюць душу сцiскацца.
Ад зiмовай застылай долi
цi ўдасца на час схавацца?
 
Каб успомнiць зялёнае лета
i магчымасць новых здабыткаў.
Разам з iмi з’яўляеца мэта,
нешта з мрояў, калiсьцi забытых.
26.09.2013
 
ВОСЕНЬСКI ВАЛЬС
 
Падае, падае лiсце,
вецер галiнкi хiстае.
У маладосьцi калiсьцi –
кожная думка лятае.
 
Вольна i весела думаць,
лiк не пачаты на страты,
i у прыродзе паўсюдна
колер адзення стракаты.
 
Толькi пад восень цямнее,
лiсце ад долi жаўцее.
Сумна зрабiлася неяк,
восень пакiне надзею?
18.10.2013-1.09.2014
 
ПЕРАД НОВЫМ ГОДАМ
I вось адбыўся пераход
да светлых дзён, да спадзявання,
настане хутка Новы год,
доўгачаканы, нiбы ранне.
Тады былому ўсё адно,
бо сцiхла нейдзе непрыкметна.
Як чысты лiст ляжыць яно,
для новых думак тым адметна,
што, звяртаючы на снег,
жыве надзея ласкi лета,
каб снег той ручаямi збег…
На гэта сёння ёсць прыкмета.
24.12.2013
 
СТАРАЯ ГВАРДИЯ
Цокают копыта,
Блики от орлов,
Славою покрытых
Удалых голов,
Смело воевавших –
Под крестами грудь,
За себя и павших…
Изукрашен путь.
Золото погонов,
Сабель серебро…
Памятью погоня
Бьется под ребро.
1991
 
ПЕРАПРАВА
Сярод людзей свая дарога,
i трэба дзякаваць за лёс.
Ды, часам, трэба дапамога,
каб нехта раптам перанёс
праз вiр глыбокi i щырокi
на бераг той, што за ракой.
Каб тут пакiнуць усе папрокi,
на тым баку спаткаць спакой.
8.08.2013
 
Без ветру:
лiсце ападае паволi.
Без веры:
дарогi не знойдзеш нiколi.
13.10.2013
 
***
По колючей степной траве,
По жаре, в поту и пыли,
Не во славу холодной Неве
В бусурманские земли шли.
 
Государев исполнить наказ,
Или головы честно сложить.
Поднималась Россия не раз
И о прошлом не станем тужить.
1991
 
КЛАДБИЩЕ СЕНТ-ЖЕНЕВЬЕВ-ДЕ-БУА
В золоте погоны, стоны, стоны.
Истина в вине. В чьей вине?
На Париж вагоны, господу поклоны,
Жизнь теперь во сне. Сент-Женевьев.
1991
 
ЗIМОВАЕ
Высокая белая брама…
Шар Сонца над ёй,
дарога, што сцелецца прама
да неба над шэрай гарой.
Абапал дубы i бярозы –
зялёны i казачны гай,
i водар пахуча-цвярозы…
Душой гэту казку прымай.
29.12.2013
 
НАРАДЖЭННЕ
Расчынены Свету вочы,
дзiвосныя рэчы сустрэлi.
Перамога над цемраю ночы –
гушкаюць смела арэлi.
 
Неклi ў цёмнай пячоры
халодна было i нязручна,
але гэтак думаў учора,
каб цяпер засмяяца гучна.
6.01.2014
 
***
Нарадзiўся Бог у душы,
усемагутны i вечны,
у высокай нябеснай цiшы,
дзе бываць небяспечна.
Але там, у бяскраi Сусвету,
ёсць магчымасць сябе зразумець.
i убачыць сапраўдную мэту,
што у Вечнасцi можа сагрэць.
8.01.2014
 
З МАЛIТВАЙ
Злiтуйся, моцны i мiлы,
заступiся ў халодныя днi.
Падаруй i надзею i сiлы
для усёй чалавечай раднi.
 
Затрымай немату, нерухомасць,
спадзваннем напоўнi жыццё,
шанец дай дачакацца нам Сонца,
не пускай без пары забыццё.
 
Толькi вера i добрыя думкi
разам з сонечнай ласкай нябёс
нам пакажуць у вечнасць кiрункi.
як Таму, хто аднойчы ўваскрос.
28.01.2014
 
МАРАЗЫ
Маразы. Небяспечная мэта
застудзiць да бязлюддзя зямлю,
нежывая знямее планета,
i нябёсы ў адчаi малю:
«Захавайся, жыццё, захавайся,
лiст зялёны, красуйся ў вяках,
ад мароза ля Бога схавайся,
як дзiцятка ў моцных руках».
23.01 2014
 
СПРАВЫ ДУШЫ
Калi нахлыне адзiнота
(як адляцелi жураўлi),
успомнi, на хвiлiну, што ты
не выпадковы на зямлi.
 
Табе даручана задача
трымацца пасярод зiмы,
i нават як душа заплача,
яе ты справамi займi.
 
Жывi надзеяй на вяртанне
у час дабра i цеплынi:
там чэрвень, сонечнае ранне…
Магчымасць гэту не мiнi!
4.02.2014
 
МАГЧЫМАСЦЬ
Так, немагчымае магчыма –
патрэбна моцна захацець,
перад уласнымi вачыма
паўстане бачнае ледзь-ледзь.
 
I хуткi час назад паверне,
дзе дзед застаўся малады,
i зберажэ ад граду зернре,
i абаронiць ад бяды.
 
Пакажа новыя краiны,
i твары колiшнiх сяброў.
раскажа добрыя навiны…
I усяму паверыш зноў.
11.02.2014
 
МАЛIТВА
Заступiся за дзетак i ўнукаў,
зберажы iх i ночы i днi,
З асяроддзя загадкавых гукаў
пакiнь спевы нябеснай раднi.
 
Як бязвiнным прасiць прабачэння,
што шукаць на парозе жыцця?
Што наваогул тут мае значэнне,
каб не здарыўся лёс забыцця?
 
Светлым мэтапм i добрым учынкам
навучы напаўняць кожны час,
i пакiнь цiхi час адпачынку,
каб здароў’у трымалася ў нас.
17.02.2014
 
ВЯСНА
Светлы подых вясны
быццам ранне,
бачым добрыя сны,
а не зданне.
 
Уздымаецца ўгору надзея
ўслед за сонцам,
шэрань неба нарэшце радзее
за ваконцам.
 
I зямля адчувае дыханне,
спелых сокаў,
i трава зноў зялёнаю стане…
Недалёка!
26.02.2014
 
ПРОЗЬБА
Не пакiдай людзей, надзея,
у маладосьцi абяцай,
што будзе кожная падзея
дастойнай Сына i Айца.
 
I добрым людзям у адплату
даруй памылкi i тугу,
каб цiхi вечар красiў хату…
Жадай, што выканаць змагу.
 
I зноў чакай гасцей высокiх
з прыгожым позiркам тугi,
дай паспытаць вясновых сокаў,
каб быў дзень кожны – дарагi.
2.03.2014
 
БУДУЧЫНЯ
Няхай вядзе свая дарога
у iншы час i новы свет,
няхай заўчасная трывога
не стане запрашэннем бед.
 
Няхай надзеi напрарочаць,
iх верагоднасць, быццам сцяг,
i што затым пабачаць вочы,
успрымацца будзе як працяг.
 
Няхай магчымасцi без меры
не прывядуць да згубы шлях.
Нарэшце, моца светлай веры
збудуе будучынi дах.
6.03.2014
 
БУДУЩЕЕ
Пускай ведёт своя дорога
в иное время, в новый свет,
пускай напрасная тревога
не станет приглашеньем бед.
 
Пускай надежды остаются,
и с вероятностью большой
они с реальностью сольются,
и станут истинной душой.
 
Открой возможности без меры,
и догадайся, что потом…
Когда идея светлой веры
построит будущего дом.
16.10.2014
 
У БУДУЧЫНЮ
Прадбачыць будучыню нельга,
ды толькi можна будаваць.
Нясецца плач княгiнi Вольгi,
каб засланiць ад згубы раць.
 
Каб не былi палi пустыя –
жытнёвы колер залаты.
Пазыч у неба думкi тыя,
будуй у новы час масты.
10.03.2014
 
БЫЛОЕ
Вярнуцца нельга да былога,
i сакавiцкi снег дарма
фарбуе ў белае аблогу,
траве той покрыў, як турма.
 
Заўсёды змена пераможа,
i новы дзень як дзiўны сад,
ды толькi старасць асцярожна
iмкнецца быццам бы назад.
 
Старыя думкi i сустрэчы
вяртаюць даўнiя гады.
Там любы колiшнiя рэчы
з галоўным – быў бы малады.
16.03.2014
 
ПОШУКI ШЛЯХУ
Чаканне змешанае з працай
дапаммагае дзень пражыць,
але цi можа мэтай звацца,
жыццё, якое так бяжыць?
 
Калi абставiны насупраць –
зацiснi думкi ў абручы,
магчыма, што дарэмна рупiць,
перачакай, перамаўчы.
 
Жыццё праз пэўны час пакажа.
што выйсце у другiм баку,
а што згарыць – пакiне сажу,
а зерне змелецца ў муку.
21.04.2014
 
ВЯСНОЙ
Якая сiла у прыроды!
Вясны пара нясе разлiў,
не затрымаць бурлiвы воды,
што нараджаюць безлiч дзiў.
 
Навек знiкае снег халодны,
што моцу меў усю зiму,
жыццё, нiбыта нехта родны,
падобна Богу аднаму.
 
Тут адраджэнне новай веры,
I па траве з жывой вадой,
Нiбы ў адчыненыя дзверы.
Iдзi няспешнаю хадой.
28.03.2014
 
БЫЛЫЯ ЧАСЫ
Далёкi час былых жаданняў
жыве сваёю чысцiнёй,
нiбыта чэрвень, тое ранне,
дзе Сонца адчуваў раднёй.
 
I мары смелых падарожжаў
за скарбам з дзiўных астравоў
успомнi вельмi асцярожна,
каб iх чужынец не знайшоў.
 
Там захаваўся смак надзеi,
мацней вiна, чысцей вады…
На жаль, жыццёвыя падзеi
загарадзiлi шях туды.
4.04.2014
 
СТРАТЫ
Знiкаюць думкi i надзеi,
i шмат чаго зусiм няма:
змянiлi новыя падзеi,
няўжо, i мары ўсi дарма?
 
Дзе вынiк нашых падарожжаў
сярод заслонаў, халадоў?
Цi ж можна думаць асцярожна
ў палоне маладых гадоў?
 
Цяпер сустрэчы – успамiны,
таму ярчэй прыходзць зноў,
нiбыта ягады калiны
у слёзах восеньскiх дажджоў.
9.04.2014
 
ВЯЛКДЗЕНЬ
Увакрэснуць i думкi i словы –
душа захавае свой твор,
у светлы той дзень адмысловы,
калi ажывае прастор.
 
Знаходзяцца новыя сiлы
чакання магчымых сустрэч,
i вобраз запомнiцца мiлы,
тут лёсу свайму не пярэч.
 
Не ўсё зразумела ў пачатку,
але у бязмежжы жыцця
акрэслiцца, нiбы пячатка,
нащ лёс за мяжою быцця.
16-20.04.2014
 
ВЯСНЫ ПАЧАТАК
Зноўку вясна квiтнее,
аднойчы i назаўжды.
Ветрык лагодны вее,
збаўленнем з зiмовай бяды.
 
Запомнiцца кожны колер,
адзiны ў сваёй красе,
аздабленнем адметнай ролi –
зразумелыя дзеi ўсе.
 
Новай п’есы стае пачатак,
дзе наперадзе дабрыня,
Сонца ў небе, быццам пячатка…
Аксамiт веснавога дня.
22.04.2014
 
УСПАМIНЫ
Яны заўсёды з табою,
толькi заплюшчы вочы,
нiбыта слова святое
насуперак чорнай ночы.
 
Тут жывуць малюнкi жывыя,
захаваныя праз гады:
завiруха калядная вые
з адчаем студзёнай бяды.
 
Вось рачулачка, як жывая,
павароты яе i вiркi –
непрыемнасцi з рук змывае
i цячэ, i цячэ праз вякi.
 
I праз лес павяла сцяжынка –
кожны шаг з прыгажосцю сустрэч,
а галiначка, як спружынка,
лiхаманку адгонiць прэч.
28.04.2014
 
БЫЛОЕ
Былое не згасла без следа
у далёкай мiнулай вясне:
што зведалi вочы дзеда,
зараз бачуць унукi ў сне.
 
I жыве адчуванне адзiнства
з родным краем даўнiшнiх часоў.
Засталося далёка дзяцiнства,
ды паўторыцца весела зноў.
6.05.2014
 
БЫЛОЕ
Былое прошло без следа,
осталось в далёкой весне?
Что на долю выпало деду,
сейчас внуки видят во сне.
 
Ничто не воротится вспять,
наступило иное время?
По-иному вернётся опять,
прорастет благородное семя.
21.10.2014
 
НАПЕРАДЗЕ ЛЕТА
Вясновы ветрык раскiдаў пялёсткi,
наўкола яблынь забялiў зямлю,
а дожджык смелы i даволi хлёсткi,
нiбыта смех, далонямi лаўлю.
 
Абмыюцца i креткi i паветра,
з душы нарэшце знiшчыцца туга,
наперадзе чакае водар лета,
i гэты час яму нiбы слуга.
11.05.2014
 
***
Аб чым падумаць гэтай ноччу,
ккб светлы сон прынёс спакой?
Няхай ён будзе не прарочы…
З туманам рання над ракой…
17.02.2014
 
РАЗМОВА
Размова з даўнiмi сябрамi
нiбыта музыка ў душы,
каб бачыць там вароты Брамы –
агеньчык сэрца не тушы.
 
Сагрэе слова спачування
i разуменне, як тады,
у тое колiшняе ранне,
калi прачнуўся малады.
23.05.2014
 
ПЕСНЯ НАВАЛЬНiЦЫ
Навальнiца сунулася грозна,
блiшчэла ў небе i грымела,
на хмары клалiся барозны
i пасмы з краю ў колер белы.
 
Ад моцы дыхалася цяжка,
здаецца, знiшчыцца Сусвет.
I ростам стаў нiбы мурашка,
гняло без жалю кола бед…
 
Сыйшла нябесная навала
i зноў заззяла ў небе сонца.
Здалося – гэтага нямала,
i будзе доўжыцца бясконца.
31.05.2014
 
ЧЭРВЕНЬ
Пакуль яшчэ пачатак лета,
ды толькi доўжыцца чаканне,
i песнi адпаведнасць, дзе ты?
Цi шанец ёсць дапець да рання?
 
Адплата часу доўгай цемры…
А тым вякам глядзець здалёку
са спробай вынаходства меры,
каб зразумела знакi вока.
 
Ды лета ўсё яшчэ пачатак,
цяпла i свету асалода.
Засведчыць сонцава пячатка –
стварыла муддрая прырода.
12.06.2014
 
НАРАДЖЭННЕ ПЕСНI
Празвiнела слова –
Пакацiлася,
Прагрымела слава –
Ды забылася,
Засталася песня –
Атрымалася,
I аднойчы на прадвеснi –
Адазвалася.
Маладосьцi смеласць –
Захавалася,
I падзякай мiласцi –
Здалася.
16.07.2014
 
БУДУЧЫНЯ
Не сiлься будучыню бачыць,
яшчэ не ведамы малюнак,
якога нельга перайначыць,
калi зададзены кiрунак.
Нiбы рака цячэ да мора,
так дзеi маюць свой напрамак,
ды толькi дзiўная прастора
не адчувае пэўных рамак:
бо стрэлы сiл ляцяць знянацку,
збiваюць розум з панталыку,
i кiдаюць, бы дзецi цацку,
пярэчыць – вынiк невялiкi.
I застаецца спадзяванне
на мiласць аўтара Сусвету,
яшчэ на веснавое ранне…
Магчымаасць будучынi, дзе ты?
20.07.2014
 
ЦУД СПАДЗЯВАННЯ
Што пераважыць спадзяваннi?
Калi пашчасцiць цуд сустрэць?
Для гэтага патрэбна ранне
i крышку мулрасцi, ледзь-ледзь.
А што рабiць, калi няўдача,
i дапамогi не знайсцi?
Сябе пачуеш – сэрца плача…
Тады ты думкi адпусцi
на волю выпадковай ласкi
ад ўсiх прымусаў i надзей.
I дзеi немагчымай казкi
убачыш ясна мiж падзей.
26-28.07.2014
 
ПОШУКI ДАБРА
Складаны час i столькi гора,
няма спакою на зямлi.
Ад зла сцiскаецца прастора:
пражыць у згодзе не змаглi.
 
Як ацурацца чорнай зброi?
Замест вайны лепш хлеб расцiць,
каб панавалi мiру мроi,
а не жаданне зверху быць.
 
Спынiся з думкай, як калiсьцi,
зiрнi ў вочанькi дзяцей,
i зразумееш, дзе ёсць выйсце,
якiх чакае Свет падзей.
30.07.2014
 
РАСТАННЕ
Колькi суму збiраецца ў хмару,
каб вярнуцца дажджом на зямлю,
i абмыць тымi кроплямi маару,
сэнс якой ўсё нiяк не злаўлю.
 
Плача восень над стратаю лета
i намоклi ля хаты кусты.
Дождж ў дарогу – благая прыкмета,
толькi надта ўжо часты, густы.
 
Не салёныя чыстыя слёзы
блiскавiца дапоўнiць яшчэ,
i змакрэлае лiсце бярозы
пачынае на сонцы блiшчэць.
16.08.2014
Дата публикации: 21.12.2015 12:36
Предыдущее: Стихи 1993 годаСледующее: ФОРМУЛЫ ЖИЗНИ - часть 2

Зарегистрируйтесь, чтобы оставить рецензию или проголосовать.
Наши судьи-эксперты
Галина Пиастро
Документы эксперта
Магик
Наши судьи-эксперты
Николай Кузнецов
Документы эксперта
Кот Димы Рогова
Наши судьи-эксперты
Виктория Соловьева
Документы эксперта
Не чудо
Наши эксперты -
судьи Литературных
конкурсов
Алла Райц
Людмила Рогочая
Галина Пиастро
Вячеслав Дворников
Николай Кузнецов
Виктория Соловьёва
Людмила Царюк (Семёнова)
Устав, Положения, документы для приема
Билеты МСП
Форум для членов МСП
Состав МСП
"Новый Современник"
Планета Рать
Региональные отделения МСП
"Новый Современник"
Литературные объединения МСП
"Новый Современник"
Льготы для членов МСП
"Новый Современник"
Реквизиты и способы оплаты по МСП, издательству и порталу
Организация конкурсов и рейтинги
Литературные объединения
Литературные организации и проекты по регионам России

Как стать автором книги всего за 100 слов
Положение о проекте
Общий форум проекта