ЖНIВО I свята i праца сумесна З’яднаны звычайным жыццём, I ў гэтым адзiнстве пачэсным Надзейную справу вядзём. Ёсць вынiк адказнага звязу Засеяць палi кожны раз, А вынiк не ўбачыш адразу – Праз час атрымаеш адказ. У жнiўнi iдзе развiтанне З былым спадзяваннем сяўбы, Ёсць новая справа ад рання, I зробiм яе не абы… ****************** У жыццi заўжды збiраем зерне З пасеваў продкаў на зямлi, Насенне зноў здабытак верне, Каб потым жаць яго маглi. 4-9.8.2021 |