Ў ЦIШЫНI Цiха ў хаце… за вокнамi вецер На гэтай складанай планеце… Цiшыню запоўнiць трэба Пабудовай, вышынёю да неба: З справамi i словамi, Заўсёды адмысловымi, Прыгожымi i слушнымi Для ўспрымання душамi, У колерах вясёлак, I з цацкамi для ёлак, Дакладна зразумелымi, Няхай, не надта ўмелымi, Як пацалунак першы, Цi ў школьным сшытку вершы… ****************** Для ратавання людзям, Што неадменна будзе! 3-4.8.2021 |