ЛЕТНI ЛУГ Луг не кошаны над рэчкай – Няма каму з касой хадзiць, Абставiн розных тут, дарэчы… Чаму бязглуздасць мае быць? Даўней за пайку над ракою Пабачылi турбот i слёз, Ды сэрца сумам супакою Тым успамiнам пра пакос. Калi з граблямi, як на свята, Кiрунак быў для ўсiх на луг: Паветра водарам багата – Найздаравейшы сена дух. Без анiякага прымусу, Прыемнай працай ў летнi дзень: Лайдачыць не было спакусы… Вось, толькi, злыдня-авадзень. ********************* Духмяны вынiк працы ў лузе Узiмку хрумкала кароўка, А луг чакаў гасцей пад снегам, Нiбы надзейная сяброўка. 30.5.2021 |