ГУКI Гýкаў гарошыны ў словах-струках Спяць на паперы. Чакаць застанýцца, магчыма, ў вяках На поўным даверы. Арганам народжаны рухацца ў неба З храмаў прыгожых, Толькi з’яўляецца раптам патрэба – Гучаць асцярожна. У лесе цiкавыя гукi паўсюды – Жадай зразумець: Гулкае рэха памятаць будзем, Каб разам ляцець… 20-22.5.2021 |