СОН Прыснiць падзеi цiхiм часам, Каб словы ў тлуме не знiкалi… Дарадчыкi збяруцца разам, Што добры шлях далей шукалi. У сне магчыма цудадзейства З адказамi на ўсе пытаннi – Жыве ў iсцiну надзея, Якая ўспомнiцца ўраннi. З падказкi можна спадзявацца На лепшы вынiк спраў надзенных, Бо нельга без парад застацца Сярод няпэўных думак цёмных. 24-25.4.2021 |