НЕКАЛI У лесе зладзiлi цяпельца, Пасела ў кружок радня, Здаўна традыцыя вядзецца Закончыць ладам дзеi дня. Сядзелi моўчкi i чакалi Пакуль варылася яда, Ў запас здабыткi не хавалi – Грыбы былi, ды лебяда. Адпавядала густу месца I люба лашчылася воку: Вада ў рачулцы срэбрам ў’ецца, Спакойна птушачкам навòкал. У кветках пчолам завiхацца – Бязмежжа ёсць для лепшай долi… Тут варта на жытло застацца, I шлях далей шукаць даволi? *************************** Ваўкi спакою не давалi: У лоўчых ямах ратаванне… Прадбачылi, што будзе далей – Дымы свае палiць да рання… 22-25.3.2021 |