ГАЛАСЫ З тэлефоннай прасторы прыходзяць Праз заслону бязмежжа i час, Быццам зыбкую кладку наводзяць, I ў былое вяртаюць зноў нас. Кажуць нешта пра дзiва-падзеi – Ўяўку гук пакiдае сляды, Чарада звестак тых не радзее, Няхай светлымi будуць заўжды. Галасы праз лясы i пагоркi, Праз навалу начэй i гадоў… Так дзяцiнства крычала з-пад горкi, Адгукнiцеся, родныя, зноў. 23-27.2.2021 |