ЗЫХОД ЛЮТАГА Выпраўляецца прочкi Ў белай свiтцы зiма, Карацей сталi ночкi, Маразоў ўжо нямá. З дахаў весела л’ецца, Птушкi лётаюць ў пáры. I дзяўчынка смяецца – Зноў вяснушкi на твáры. Вакол дрэў бачна кола Пачарнелай зямлi: Снег адтаяў наўкола, Каб прысесцi змаглi. 26-28.2.2021 |