ЗРАЗУМЕЦЬ Мудры выбар разумення Спраў без права забыцця, З недарэчнасцяў сумнення – Як вяртанне да жыцця. Зашмат роздуму без справы – Спраўны дзеям частакол. Супраць сэнсу кожнай з’явы Агарожа навакòл… Лепей ўспрыняць на веру – З думак выбрацца лягчэй, Ды абраць патрэбна меру Ўласным поглядам вачэй. Зразумеўшы, можна ўбачыць, Шлях святлейшы ўдалячынь, Каб наперадзе адзначыць Постаць iншых велiчынь. 4-5.2.2021 |