СНЕГ ЛЮТАГА Забяры, зiма, трывогi – Дзень даўжэй штодня, Замяло шляхi-дарогi, Дзе жыве радня. Не даедуць хутка санкi – Коням не давер, Турбавалi думкi зранку: Снежны час цяпер. Чакаў доктара Жывага З даўняе пары, Разам раiцца з развагай – Люты на двары… 4.2.2021 |