СЫРАЕЖКI Грыбок кожны знакамiты, Маюць выгляд свой i смак, Сутнасцю з Прыродай злiты, Iх не зблытаеш нiяк. Баравiк бы тоўсты барын Месца вызначыць i час, З чорным чубам, ён татарын, Ганарыста стрэне вас! Падасiнавiк прыгожы, Каб расцi не трэба бор, Абыйсцi яго нягожа – Упрыгожыць грыбазбор. А лiсiчкi як сястрычкi На палянцы – ўсе сюды! З норавам сямейнай звычкi, Прыгажунi, як заўжды. Скрозь убачыш сыраежку Розных колераў … i без, Не цураецца ўзлескаў, Упрыгожыць цёмны лес. Грыбок гэты адмысловы Прастатой свайго з’яўлення… Марнаваць дарэмна словы – Хрумстаць можна без сумнення. ************************ Хочацца параду даць – Сыраежачкi збiраць! 6-7.12.2020 |