БЫЛОЕ I ДУМКI Не чапляйся за былое, Каб свой рух не тармазiць, Хай жыве само сабою Дзесьцi там… як мае быць! Iснуе абшара ведаў Абаронай ад бяды, Дзе падзеi нашых дзедаў Захаваны назаўжды. У былога ёсць нашчадкi, Што здзяйсняюць новы лёс, Быццам-бы рачныя кладкi Даўжынёю да нябёс. Непазбежны перамены, Змены знойдуцца заўжды Дэкарацыямi сцэны З норавам жывой вады. Здолейце з былога ззяння Больш карысьцi атрымаць, Думак скарыстаць спатканне, Чым ствараць нанова гаць. 4-6.12.2020 |