КРЫНIЦА Знайшлi хлапцы ў кустах крынiцу На краi леса, пад гарой: Ў паклон схiлiлiся напiцца Гарачай чэрвеньскай парой. Ад ягад вымазаныя вусны Глыталi дзiўны смак вады. З падказу знойдзенай спакусы: Была крынiчанька заўжды? Дзядуля ў вусы ўсмiхнуўся: - Струменьчык тут ад веку лiўся, Мой дзед з турэччыны вярнуўся, Найперш – крынiцай наталiўся! 20-22.11.2020 ПАДЗЯКА Найперш, паклоны ўсiм родным За перададзены нам лёс, Падзеям больш неверагодным, З надзейным покрывам нябёс. Аддзячыць варта кожны дзень З магчымасцю жыццё убачыць, Сустрэць нядобрае радзей, Мець шанец страты перайначыць. Сябрам падзяка i сяброўкам У непаўторна шчырым сэнсе, З якiмi танчылi нялоўка, I вогнiшча палiлi ў лесе. Сказаць падзяку надта проста – Памылак добраму не быць: Прызнаннем разумення роста, Падобным, як жыццё бяжыць. 22-23.11.2020 ПАЛЯВАННЕ КАРАЛЯ СТАХА Паводле У.С. Караткевiча У розны час свае забавы, Што застаюцца ў вяках, I дзе знайсцi шляхi да збавы, Калi плыве балотны жах? Шляхетнасць звычак не знiкае, Нiбы з крынiцы пiць нагбом, А меч iржою выцякае З высокай кручы над Дняпром. Дакладнасць колiшнiх здарэнняў Сваiмi ўбачана вачыма: У тых прыдуманых стварэнняў Вякi падзеяў за плячыма. ************************ Пачулi голас Беларусi, Што быў, i будзе назаўжды… Неадменнай думкай наталюся Жыццё пабчыць без бяды. 24/11/2020 |