ПРОСТАЕ I СКЛАДАНАЕ Зрабiць складана надта проста – Звалiць наступствы на людзей, Дзе лiпне брудная кароста Да розных непрыглядных дзей. Складанасцi хiстаюць вагi, Не прыстасаваныя да змен, I патрабуюць шмат увагi – Наколькi простым быў бязьмен! Не ўскладняй жыццё дарэмна, Хапае здзекаў цераз край: Нiбыта ў «шапiто» арэна – Дзiвацтва зноўку сустракай… Лепш простае трымаць ў абдымку, Чым недарэчнасць вычмураць: Крынiчка не замерзне ўзiмку, Не варта побач роў капаць! 17-19.11.2020 |