СОНЕЙКА ВАЧЭЙ Пахмурны дзень – зiмы чаканне, На жаль, бракуе ласкi Сонца. Няпроста, асаблiва з рання, Глядзець у цьмянае акенца. Шукаем ласкi добрых думак, Падзей прыемных i сустрэч, Такi надзейны ёсць кiрунак – Вось непрыдуманая рэч: Стрэнь сонейка ў вачах дзiцячых, Бо там заўжды праменьчык скача – Жыццё пабачыцца iначай, Калi малеча нават плача… 12.11.2020 |