ЧАКАННЕ ЛЕТА Неадменна настане лета – Час чакання туды шчыруе, Дзе песня квеценi не дапета, I да поспехаў накiруе… Нараджэнне падзей надзейных Ўлетку можна пабачыць усюды: Дзiва робяць дзянькi-дабрадзеi, Не дарэмныя слоў прыблуды. А падзяку за тое чаканне Прыгатуе сама Прырода, Дзе зялёнае ўлетку ранне Ёсць вышэйшая асалода! 7.11.2020 НЕДАРЭЧНАСЦЬ Спазнаць здараецца замнога I добрага, i не зусiм: Хiстаецца з трывог дарога, Здаецца часам шлях чужым. На воз заскочыць недарэчнасць – Вязi няведама куды… З ёй дзень адчуецца за вечнасць, Спазнаеш цераз край бяды. I паганяе неўпрыкметку Сваiм жаданням наўздагон, Там здасца холадна ўлетку, Заместа песнi чутны стогн. Пасцёбай пугай гэту з’яву, Ў балота з мохам праганi, Няхай брыдзе прэч – за канаву, У госцi да сваёй раднi. ************************ Спытай у вольную часiну Пра недарэчнасць у старых: Цi можна дрэнь зусiм пакiнуць? Адказам будзе цяжкi ўздых… 9.11.2020 |