ПАДАРОЖЖА Штодня збiрайся ў падарожжа Ў далёкi шлях, як назаўжды… Ды азiрайся асцярожна, Каб абыйшлося без бяды. Шукай надзейную дарогу З сваёй адметнай каляёй, Да рання памалiся Богу – Ён тут, з падмогаю сваёй. Найбольш цiкава падарожжа Праз час, прастору i падзеi. Мiнуць жадана агарожы, I змрок душы няхай радзее… Цiкава ўбачыць перамены Жыцця ў кiрунку прыгажосьцi, Чакай заўжды ў сэрцы змены: Няхай святлом там ззяе штосьцi. Калi не стрэнецца сюжэта – У Жуля Верна запазыч: Галоўным чынам трэба мэта, Пачуй яе прызыўны клiч! Без падарожжаў немагчыма – Сябе дарма не дакарай: Паўстане сном перад вачыма Жаданай будучынi рай. 4-6.11.2020 |