ВЯНОК Вянок жыцця пляцецца доўга З сцяблiн здарэнняў, кветак перамог… Заўсёды доўжыцца дарога – Адòлець вынiк дапамог. Вянок прыгожы на Купалле У красках лета маладога Паплыў шукаць сваё свiтанне У шанаванне ласкi Бога. Вянок ад восенi паспелы, Багаты ў колерах здзяйсненняў, Здабыткамi ўсiм зразумелы, Без неабходнасцi сумненняў. Вянком кладуцца разуменнi – Адлюстраваць бяконцасць кола, Дзе пераплецены iмгненнi Жыцця цудоўнага наўкола. 28-30.10.2020 |