ДАПАМОГА Чалавеку трэба дапамога I не варта ў немачы карыць, Рознаю здараецца дарога, Якую немагчыма паўтарыць. Чалавек жадае дапамогi… Добра, калi побач нехта родны, Не заўжды трымаюць добра ногi – У старасьцi кiёчак неабходны. Чалавек сабе дапамагае, Калi iншым ласку падае – Мiластынi мала хто мiнае, У ёй адзнака дабрынi твае. Чалавек прымае дапамогу Кожную хвiлiну на Зямлi У адказ за спачуванне Богу, Да якога думкi прывялi. 23-24.10.2020 |