ЛЕПШЫ ВЕРШ Лiчы найлепшым першы верш: Няроўны i з бакоў калючы… Магчыма, потым будуць лепш, Збiрацца словы ў лад да кучы. Без мудрагелiстых матываў Прабiўся парастак з душы, У неспакоi не загiнуў, I не застаўся стыць ў цiшы. З няведама якой нагоды З’явiўся промнем на святло! Насупраць правiлаў прыроды Прынёс, што рáней не было? Тут прыглядзéцца пiльна трэба Праз немагчымыя разлiкi… Нiбы ў дзiця ад ласкi Неба Верш першы – крык душы вялiкi! 22-23.10.2020 |