ПОГЛЯД ВОСЕНI Куды глядзець, чаму дзiвiцца – Здаецца, бачыў шмат падзей? Цi варта з часам наталiцца, Здзiўляцца трэба ўсё радзей? Але прыслухайся да сэнсу I прыглядзiся ў фарбы дня, Дзе дрэвы узраслi пачэсна – Яны душы тваёй радня. Змяняюць колеры ў чаканнi, Прыгожа лiсце знак нясе Падрыхтавацца да растання У пераменьчывай красе. Таму не засцi свайму зроку Глядзець праз час ў далечыню, Пабачыш шлях надзей далёкi З падзякай восеньскаму дню. 17-19.10.2020 |