ЗАЙДРАСЦЬ Зайдрасць ёсць найбольшая загана, I не марнуйце час на разважаннi, Лепш з новай мэтай выправiцца рана На пошукi жаданага спаткання. Няхай злаўмыснiкi свае глытаюць думкi У горкiм смаку недасяжнай мэты, Шукаюць творцы адпаведныя кiрункi – I тым жывуць сапраўдныя паэты. Раздайце думкi па сябрам i вучням Без спадзяванняў на падзяку з разуменнем, Калiсьцi дабрата збярэцца ў кучу, I здзейснiца чаканае iмгненне. Сабе зайдросцi, калi лёс прадбачыў (пра будучыню кожны варажыў)… Той ласку немагчымую пабачыў, Хто век зямны без зайдрасцi пражыў. 13-15.10.2020 |