ВОДАР СУНIЦ Сунiцы скрозь багата спелi Ў былых акопах той вайны: Шукаць прыгоды мы ўмелi, Дзiцячай не вiдно вiны, Што шмат гулялi летнiм часам, Ў старых зямлянках, блiндажах, Дзе шлях жыцця спыняўся разам – Забойства вытвараўся жах… Сунiчкi зараз ярка чырванелi, Як запрашэнне – зноў жывi: У генах памяць захаваць хацелi, Падобна кропелькам крывi… ******************************** Дзяцiнства водар – пахкiя сунiцы – Ў трывозе сэрца прымушае бiцца. 7-11.10.2020 |