БУДУЕМ ХРАМ Штодня ў душы царкву будуем, Дзе справы быццам камянi Трывалыя, ды з ласкай чуем, Яны бяруцца ад раднi, Якая з лёсам перадала Нам адпаведнасць слаўных спраў: Было ў жыццi турбот нямала, Каб новы час прыгожым стаў… **************************** Пад абразамi залатымi Не згасне свечачкi святло, Заступства з думкамi святымi Храм будаваць дапамагло! 21-28.9.2020 |