КОЖНЫ ДЗЕНЬ Сваёй парою спее яблык – Тым набывае дзiўны смак, Дарэмна звычай не узнiк Рабiць не шпарка, абы як. Збiраюць дбайна пчолкi мёд Як падаруначак ад кветак, Каб сытым быў вулля народ – Пачаставаць i мiлых дзетак. Жыццё ёсць непаўторны дар, Што не знiкае нiбы дым – Патрэбны справам гаспадар, Каб дзень не выдаўся пустым. ************************** …З надзеяй жыць i спадзяваннем, Рабiць патрэбна пакрысе, I спадзявацца кожным раннем, Што вечар вынiк прынясе. 2-10.9.2020 |