БАРДЫ Знiкае племя вершатворцаў З абшарам думак без мяжы, З дэвiзам: прапусцi праз сэрца, I толькi потым раскажы. Спявалi светла i паважна: З гiтарным водарам плыло, Спакойна разам, i трывожна… Прымусу ў песнях не было. Сказаць умелi асцярожна, Прадбачылi наступны час, Дзе без сумлення жыць няможна – У простым iсцiна для нас. ************************** Жыве сапраўднага патрэба, I будзе iснаваць заўжды, Як не хапае людзям хлеба Ў неураджайныя гады… 24-29.8.2020 |