ПРАВОДЗIНЫ Пакiдае лета наваколле, Пойдзе ў прочкi лепшага шукаць, Новай, мо наканаванай, долi, А, магчыма, нават жабраваць? Лета шмат прынесла падарункаў З кветкамi i знатным ураджаем, Зараз iншым крочыць накiрункам: I растанне як зыход сцвярджаем. Пэўны час адведзены прыродай, Каб па волi бачнае змяняць… Так вызначае лёс людзей парода, I цi трэба iншага чакаць? Сплацяць дрэвы золатам лiстоты На падзяку лету свой пасаг, I змяняюць клопаты-турботы На адпачынак ў восеньскiх лясах. 20-21.8.2020 |